Навіны

Першая смерць ад каранавіруса ў Беларусі: памёр заслужаны акцёр Віктар Дашкевіч

Першая смерць ад каранавіруса здарылася ў Віцебску. Ноччу 31 сакавіка памёр заслужаны артыст Беларусі, акцёр тэатра імя Якуба Коласа Віктар Дашкевіч. Яму было 75 гадоў.

Гэтую навіну «Нашай Н**е» паведаміла жонка артыста.

У яе таксама запаленне лёгкіх — але яна ізаляваная дома, дачка прыносіць ёй прадукты і пакідае пад дзвярыма.


Чытайце таксама: «Пнеўманій мінімум у 2−3 разы больш», — каранавірус у Віцебску вачыма доктаркі


Як піша T*T.BY, дыягназ запаленне лёгкіх Віктару і яго жонцы паставілі ў паліклініцы. Іх адправілі на шпіталізацыю ў тубдыспансер. Аднак ён быў перапоўнены, таму ім выпісалі антыбіётыкі і адпусцілі дадому.

Дома ў акцёра была тэмпература. Дзяжурны лекар сказала, што трэба неадкладна ехаць у бальніцу.

Мужа і жонкі паклалі ў розныя палаты ў скурвендыспансеры. Узялі тэсты на каранавірус, але сказалі, што вынікі адмоўныя.

Разам з акцёрам знаходзіўся мужчына, якога пазней забралі з бальніцы. Чаму і куды — ніхто не сказаў. Затым ён ляжаў з іншымі трыма мужчынамі.

24 сакавіка акцёру стала горш, і яго перавялі ў Віцебскі абласны клінічны спецыялізаваны цэнтр. Там ўзялі новы аналіз на каранавірус. 26 сакавіка стала вядома, што вынік станоўчы.

Жонку акцёра выпісалі 26 сакавіка, яна на 14-дзённым карантыне. А яе муж быў у рэанімацыі, на апараце ШВЛ.

За мяжу акцёр не ездзіў.


«Выносілі з інсультам, дзядоў, бабак». Што адбываецца ў Іўі, дзе пацьвердзілі выпадак каранавірусу


Паводле апошняй інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, апублікаванай 30 сакавіка ў Telegram, у Беларусі 152 выпадкі COVID-19: 47 пацыенты «выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі», яшчэ 105 «знаходзяцца пад кантролем мэдыкаў і на лячэнні»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024