Нечаканы спосаб адзначыць Міжнародны дзень дзіцячай кнігі, які святкуюць 2 красавіка, у дзень нараджэння Ганса Хрысціяна Андэрсана, прапануюць чытачам бібліятэкары з Гродна. Трэба загадаць жаданне і выбраць дзве лічбы – яны вызначаць нумар старонкі і радок кнігі, дзе знойдзецца адказ. Пасля гэтага – патэлефанаваць у бібліятэку і даведацца, ці збудзецца жаданне і як менавіта. Адказваць на званкі будуць бібліятэкары і Ганс Хрысціян Андэрсан.

“Мы ўчынім  варажбу на кнізе”, – тлумачыць маркетолаг гарадской цэнтральнай бібліятэкі Наталля Наземцева. Па задуманых чытачамі каардынатах – нумару старонкі і нумару радка, будзе адкрывацца кніга. Для пошуку адказаў возьмуць зборнік казак Андэрсана, у якім 18 казак на 286 старонках.

Свята па тэлефоне. Бібліятэкары Гродна і Андарсан прадкажуць лёс чытачам

Ахвотныя атрымаць адказы на важныя і не вельмі важныя пытанні могуць патэлефанаваць у аддзел абслугоўвання дзяцей гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка па гарадскім нумары 69-59-49 або на мабільны 375-297-877-689 (МТС).

Называйце свае лічбы і атрымаеце адказ-цытату. Званкі будуць прымаць з 10.30 да 18.30.

Карыстальнікі сацыяльных сетак таксама змогуць паваражыць на кнігах. Для гэтага трэба пакінуць 2 лічбы ў каментары да паста ў профілі  Натальлі Наземцавай і чакаць цытату ў адказ. 

Свята па тэлефоне. Бібліятэкары Гродна і Андарсан прадкажуць лёс чытачам

Сёлета Міжнародны дзень дзіцячай кнігі адзначаюць у 53-і раз. Ініцыятаркай дня дзіцячай кнігі была  Йелен Лепман. Галоўная ідэя гэтага свята – прыцягнуць ўвагу да кніг і зацікавіць чытачоў.


Чытай яшчэ: Чытайце і кахайце: чаму 14 лютага варта дарыць кнігі і якія

8 жанчын, якія змяняюць Гродна да лепшага (не толькі 8 сакавіка)

 “Апошняя гарадская бібліятэка адкрылася 33 гады таму”. Ці паспяваюць гродзенскія бібліятэкі за сусветнымі тэндэнцыямі

 

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]