Еўропа перайшла на летні час

У ноч з 28 на 29 сакавіка 2020 года ў 2 гадзіны ночы Еўразвяз перавёў стрэлкі гадзін на 1 гадзіну наперад. Пераход на летні перыяд зраўняў час у Беларусі і Літве, а з паміж Польшчай і Беларуссю цяпер розніца па часе складае 1 гадзіну, замест дзвюх зімой, паведамляе euroby.info.

Чакаецца, што ўвосень 2020 стрэлкі ў Еўрасаюзе перавядуць на зімовы час, а ў сакавіку 2021 многія краіны апошні раз пяройдуць на летні і пакінуць яго ўжо нязменным.

Палякі і літоўцы, як і большасць еўрапейцаў, выказваюцца за пераход на пастаянны летні час без сезоннага пераводу стрэлак гадзіннікаў на зімовы, бо гэта ўжо дзейнічае ў Беларусі. У гэтым выпадку цэлы год паміж Польшчай і Беларуссю захаваецца розніца ў 1 гадзіну, а з Літвой у Беларусі будзе аднолькавы час.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025