Навіны

«Выносілі з інсультам, дзядоў, бабак». Што адбываецца ў Іўі, дзе пацьвердзілі выпадак каранавірусу

У Горадзенскай вобласьці пацьвердзілі чацьвёрты выпадак каранавірусу. Са шпіталя ў горадзе Іўе, дзе ляжыць мужчына, пачалі масава выпісваць пацыентаў, піша С**бода.

Як стала вядома С**бодзе, мужчына паходзіць з Івейскага раёну, мае бізнэс, займаецца мэбляй і перавозкамі па Беларусі. Ёсьць жонка і малыя дзеці.

Як сказаў газэце «Вечерний Гродно» галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Горадзенскай вобласьці Мікалай Кендыш, 50-гадовы прадпрымальнік не выяжджаў за мяжу, толькі езьдзіў у Менск. У яго выявілі каранавірус, калі ён ужо ляжаў у шпіталі з пнэўманіяй.

Іншы жыхар Іўя, у якога сын плянава ляжыць у івейскім шпіталі на абсьледаваньні, расказаў пра сытуацыю ў лякарні.

«Трэці паверх [шпіталя] цалкам ачысьцілі ад хворых і нямоглых. Усіх пазабіралі дахаты. На маіх вачах, гэта я ўсё бачыў, як яны выносілі, з інсультам, дзядоў, бабак, нехадзячых — усіх, з нэўралёгіі. Ачысьцілі ўсё цалкам, увесь трэці паверх. Усіх выпісалі», — кажа суразмоўца.

Па ягоных зьвестках, шпіталізаваны як сам пацыент з каранавірусам, так і ягоныя родныя.

«Ніхто нічога ня кажа. Усё ціха, усе баяцца», — кажа мужчына.

Ягоны сын, як і іншыя пацыенты, ня можа выходзіць на шпацыры. Нельга іх ні адведваць, ні перадаваць перадачы.

«Яны заблякаваныя ўжо цэлы тыдзень, іх нікуды не выпускаюць, ні на вуліцу, нікуды. Нават заходзіць у шпіталь нельга. Учора [у нядзелю 29 сакавіка] папрыяжджала шмат, камісіі, з Горадні. Сын казаў, што тупаюць, лётаюць, учора такі кіпіш быў, што о-ё-ёй. Знаёмая лекарка мяне ўбачыла, сказала: „Сёньня ўсіх выпішам. Уцякай адсюль, тут каранавірус гуляе“. Так мне і сказала», — пераказвае жыхар Іўя.

«Я ніякіх камэнтароў не магу даваць цяпер», — сказаў галоўны лекар Івейскага шпіталя Іван Глаз.

«Я пакуль не магу камэнтаваць гэтую сытуацыю. У нас сёньня была плянэрка, і пакуль, сказана, ніякую інфармацыю нам… Так, выпадак ёсьць, і больш я вам сказаць пакуль нічога не магу», — паведаміла Анастасія Жамойта, якая выконвае абавязкі галоўнага санітарнага ўрача Івейскага раёну.

У Горадзенскай вобласьці раней паведамлялася яшчэ пра тры выпадкі: у 62-гадовай гарадзенкі, якая вярнулася з Італіі, і ў двух маладых мужчын, што прыляцелі са Швэцыі.

В Гродненской области четвертый случай коронавируса — на этот раз в Ивье

На Гродненщине — новые случаи заражения коронавирусом. Областной кожвендиспансер закрыли на карантин

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025