Падапечныя Ігара Кавалевіча абыгралі «Віцебск» — 2:0. Матч праходзіў у Гродне 29 сакавіка.
Назіраць за гульнёй супернікаў на гродзенскі стадыён прыйшло ўсяго некалькі сотняў чалавек. На такую нізкую наведвальнасць сустрэчы паўплывала пандэмія каранавіруса. Беларусь, сёння адзіная краіна ў Еўропе, дзе яшчэ праводзяць нацыянальны чэмпіянат па футболе.
Свае галы «Нёман» забіваў пасля перапынку. Спачатку армянскі легіянер гродзенцаў Кадымян на 51-й хвіліне скарыстаўся памылкай суперніка і моцным ударам патрапіў у вароты «паўночнікаў», а праз 7 хвілін ужо грузінскі абаронца Кантарыя павялічыў лік у матчы. Ён рэалізаваў адзінаццаціметровы ўдар.
У выніку ўпэўненая перамога «Нёмана» і першыя тры ачкі ў чэмпіянаце.
«Неман» — «Віцебск» — 2:0
Пасля двух тураў гродзенцы займаюць 7-е месца ў турнірнай табліцы. Свой наступны матч «Нёман» правядзе 4 красавіка ў Салігорску, дзе сустрэнецца з «Шахцёрам».
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…