З-за зніжэння попыту на нафту на фоне каранавіруса ў свеце хутка зусім не застанецца месца, каб захоўваць сыравіну. Пытанне недахопу сховішчаў ператвараецца ў галоўную праблему, піша n*.by са спасылкай на Bloomberg.
Свет сутыкнуўся з каласальным зніжэннем попыту на нафту, які аказаўся горшым часоў Вялікай дэпрэсіі, нафтавага крызісу 1970-х гадоў і Вялікай рэцэсіі 2008-га. У такіх умовах месца для захоўвання сыравіны не застанецца ўжо праз 2−3 месяцы.
Сітуацыя ўскладняецца тым, што амаль уся нафтавая інфраструктура, прыдатная для захоўвання вялікай колькасці сыравіны, сканцэнтраваная ўсяго ў некалькі месцах на Зямлі. Аднак доступ да такой інфраструктуры ёсць далёка не ва ўсіх.
Па звестках Bloomberg, на фізічным рынку нафты сыравіна ўжо гандлюецца ніжэй за 10 долараў за бараль, а на частцы рынкаў трэйдары нават плацяць спажыўцам за тое, каб тыя забралі набытую сыравіну і самі знайшлі месца для захоўвання.