Напярэдадні першага хатняга матчу сезона “Нёман” прэзентаваў сваю новую форму на сезон -2020.
“Жаданні” Нёмана “супалі з магчымасцямі нямецкага вытворцы Saller. Нашы традыцыйныя жоўта-зялёныя колеры плюс індывідуальны падыход, і вось яна перад вамі – новая форма, для новай гульні! Мы ніколі не былі такімі паласатымі”, – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы гродзенцаў.
Жаданні #fcneman супалі з магчымасцямі Saller. Нашы традыцыйныя жоўта-зялёныя 💛💚 колеры плюс індывідуальны падыход, і вось яна перад вамі – новая форма, для новай гульні! Яшчэ ніколі мы не былі такімі паласатымі 😉 pic.twitter.com/I6EKnYJAAf
— ФК Нёман Гродна 🦌 (@fcneman) March 28, 2020
Першы хатні матч сезону “Нёман” правядзе сёння, 29 сакавіка ў 18:00. Супернікам дружыны Ігара Кавалевіча будзе “Віцебск”.