Фота: Susan Walsh / AP
Беларусь атрымае ад Злучаных Штатаў Амерыкі гуманітарную грашовую дапамогу ў памеры 1,3 млн долараў. Сродкі выдзелены для барацьбы супраць распаўсюду каранавіруснай інфекцыі, паведаміў 27 сакавіка сайт Дзярждэпартаменту ЗША.
У пастанове адзначана, што сродкі могуць быць выкарыстаны, у прыватнасці, для падрыўтоўкі лабараторнай сістэмы, актывізацыі пошукаў захварэўшых, на эпідэмічны надзор і кантроль сітуацыі, тэхнічную дапамогу экспертным арганізацыям, паляпшэнне інфармавання аб рызыках ды іншае.
«Мы мабілізуем усе неабходныя рэсурсы для хуткага рэагавання як унутры сваёй краіны, так і за яе межамі», — адзначаецца ў заяве Дзярждэпу. «Гэта новая дапамога [для Беларусі] - працяг інвестыцый Злучаных Штатаў, у ліку якіх 1,5 мільёна долараў на ахову здароўя і больш за 301 мільён долараў агулам за апошнія 20 гадоў».
Адначасова з Беларуссю дапамогу ад ЗША атрымалі яшчэ больш за 60 краінаў. Агульная сума дапамогі склала каля 274 мільёнаў долараў.
Па дадзеным на 27 сакавіка ў Беларусі афіцыйна падцверджана 94 выпадкі COVID-19. У Гродне дыягназ падцверджаны у 3 пацыентаў.
На раніцу 28 сакавіка у свеце выяўлена 600 тысяч заражаных. Колькасць смяротных выпадкаў праз каранавірус перавысіла 27 тысяч
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…