З 9.00 1 красавіка да 31 мая будзе часова забаронены рух транспарту па вуліцы Леніна ў Гродне, паведамляе grodnonews.by.

Зменяцца маршруты гарадскіх аўтобусаў:

маршрут № 3 «Фолюш — Чыгуначны вакзал» змяніць на маршрут № 3 «Фолюш — Заапарк», які будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Фолюш» — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: прыпыначны пункт «Заапарк» і назад у тым жа кірунку;

маршрут № 5 «Лапенкі - Райсельгастэхніка» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Лапенкі» — вул. Ціміразева (без зменаў), далей: вул. Будзёнага — праспект Касманаўтаў і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

маршрут № 8 «Вішнявец — Вуліца Урублеўскага» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Вішнявец» — вул. Карла Маркса (без зменаў), далей: вул. Будзёнага — вул. Ажэшка — вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

маршрут № 16 «Вішнявец — Вуліца Белыя Росы» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Вішнявец» — праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага — вул. Ціміразева — вул. Каханоўскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

маршрут № 37 «Багушэвіча-2 — Чыгуначны вакзал» змяніць на маршрут № 37 «Багушэвіча-2 — Заапарк», які будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Багушэвіча-2» — праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага — прыпыначны пункт «Заапарк» і назад у тым жа кірунку;

маршрут № 47 «Альшанка — Чыгуначны вакзал» змяніць на маршрут № 47 «Альшанка — Заапарк», які будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Альшанка» — праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага — прыпыначны пункт «Заапарк» і назад у тым жа кірунку;

маршрут № 3тк «Фолюш — Чыгуначны вакзал» змяніць на маршрут № 3тк «Фолюш — Заапарк», які будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Фолюш» — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: прыпыначны пункт «Заапарк» і назад у тым жа кірунку.