Грамадзяне Беларусі, якія маюць блізкіх сваякоў у Расіі, змогуць прыязджаць у краіну нягледзячы на часова закрытыя межы. Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускай амбасады ў Маскве са спасылкай на рашэнне ўрада Расіі.
Гаворка ідзе пра мужоў і жонак, бацькоў, дзяцей, усынавіцеляў, усыноўленых, апекуноў і папячыцеляў грамадзян Расійскай Федэрацыі.
З 18 сакавіка Расіі зачынены для замежнікаў у мэтах абароны ад распаўсюду каранавіруса. Выключэнне складаюць дыпламаты, іх сваякі, кіроўцы-дальнабойнікі. Таксама грамадзянам СНД дазволены транзітны праезд праз Расію для вяртання на радзіму.