Пераклад кодэкса ўхваліла экспертная рада. Тэкст рэкамендаваны для размяшчэння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Грамадзянскі кодэкс — адзін з найбольш аб’ёмных заканадаўчых актаў Беларусі. Ён ўтрымлівае 1153 артыкулаў, аб’яднаных у 8 раздзелаў.

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі сёлета плануе перакласці на беларускую мову яшчэ Працоўны кодэкс, Кодэкс аб зямлі і Жыллёвы кодэкс.

Усяго з пачатку працы экспертнай рады былі перакладзены на беларускую мову тры заканадаўчых акта: Кодэкс аб шлюбе і сям'і, Выбарчы кодэкс і Грамадзянскі кодэкс.

экспертная рада НЦПІ

У экспертную раду ўваходзяць прадстаўнікі Адміністрацыі прэзідэнта, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Палаты прадстаўнікоў, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства культуры, НЦПІ, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, вядучых ВНУ краіны і іншых арганізацый, у тым ліку недзяржаўных.

Першы пераклад грамадзянскага кодэксу на беларускую мову з’явіўся два гады таму — у канцы сакавіка 2018. Ён быў неафіцыйны, яго зрабіла група валанцёраў.