У лютым на вуліцы Ціміразева адкрыўся квэструм «Амрыта». Гэта самы маштабны квэст у Гродне — ён складаецца з пяці пакояў.
Квэст прызначаны для людзей ад 15 гадоў. Ён пераносіць гульцоў у 18 стагоддзе.
«Пакуль наш квэст для дарослых, для дзяцей мы распрацоўваем спецыяльную праграму, — распавядае адзін са стваральнікаў квеструма Уладзіслаў Лех. — Квэст распавядае гісторыю чарнакніжніка, які жыў у 18 стагоддзі. Ён быў апантаны стварэннем эліксіра неўміручасці. Паводле легенды, у яго доме схаваныя таемныя памяшканні, дзе ён праводзіў свае эксперыменты. Задача гульцоў - выканаць заданні і ўзнавіць той самы эліксір. Ён дапаможа гульцам выбрацца з пакояў».
Квеструм знаходзіцца: вул. Ціміразева, 37 (уваход з тарца)
Сёння ў Гродне працуе 6 квэструмаў. Акрамя квэста «Амрыта» гэта:
Квэст «Скарб Цёмнага братэрства», вул. Васілька, 34
Квэст «Пакой колеру Бургундый II», вул. Вялікая Траецкая, 46
Квэст «Агент», вул. Дзяржынскага, 84а
Квэст «Прывідны бункер», вул. Замкавая, 4
Квэст «Зомбі-апакаліпсіс», вул. Замкавая, 4
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…