У лютым на вуліцы Ціміразева адкрыўся квэструм “Амрыта”. Гэта самы маштабны квэст у Гродне – ён складаецца з пяці пакояў.

Квэст прызначаны для людзей ад 15 гадоў. Ён пераносіць гульцоў у 18 стагоддзе.

«Пакуль наш квэст для дарослых, для дзяцей мы распрацоўваем спецыяльную праграму, – распавядае адзін са стваральнікаў квеструма Уладзіслаў Лех. – Квэст распавядае гісторыю чарнакніжніка, які жыў у 18 стагоддзі. Ён быў апантаны стварэннем эліксіра неўміручасці. Паводле легенды, у яго доме схаваныя таемныя памяшканні, дзе ён праводзіў свае эксперыменты. Задача гульцоў – выканаць заданні і ўзнавіць той самы эліксір. Ён дапаможа гульцам выбрацца з пакояў».

Квеструм знаходзіцца: вул. Ціміразева, 37 (уваход з тарца)

Якія яшчэ квэструмы ёсць у Гродне?

Сёння ў Гродне працуе 6 квэструмаў. Акрамя квэста “Амрыта” гэта:

Квэст “Скарб Цёмнага братэрства”, вул. Васілька, 34
Квэст “Пакой колеру Бургундый II”, вул. Вялікая Траецкая, 46
Квэст “Агент”, вул. Дзяржынскага, 84а
Квэст “Прывідны бункер”, вул. Замкавая, 4
Квэст “Зомбі-апакаліпсіс”, вул. Замкавая, 4

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]