Павел Сцяцко памёр 24 сакавіка — яму было 90 гадоў. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла Ала Петрушкевіч.
Павел Уладзіміравіч Сцяцко нарадзіўся 5 сакавіка 1930 у вёсцы Грабава, цяпер Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці. Ён быў доктарам філалагічных навук (1980), прафесарам, выдатнікам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Аўтар шматлікіх артыкулаў і кніг па дыялекталогіі і граматыцы на беларускай, рускай і польскай мовах. Мае больш за 600 апублікаваных прац, у тым ліку больш за 30 кніг і 6 брашураў (з іх 5 манаграфіяў, 5 слоўнікаў, 18 навучальных дапаможнікаў і падручнікаў для ВНУ і сярэдніх спецыяльных вучылішчаў).
З ліпеня 1990 узначаліў кафедру беларускай культуры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, на кафедры польскай філалогіі. Удзельнічаў у стварэнні першага ў Беларусі факультэта беларускай філалогіі і культуры, пазней узначаліў кафедру беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства.
З 2016 года на пенсіі.