Гарадзенку з каранавірусам перавялі ў рэанімацыю, піша vgr.by, спасылаючыся на начальніцу галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Алену Краткову. У хворай з’явіліся сімптомы пнеўманіі. Яшчэ адна пацыентка з Жыткавічаў (Гомельская вобласць) у цяжкім стане, пры гэтым ні яна, ні яе асяроддзе не былі за мяжой. Усяго ў Беларусі зафіксаваны 81 выпадак каранавіруса, асноўныя ачагі - Мінск і Віцебск.
У пацыенткі з Гродна, адзінай у вобласці, у каго на дадзены момант пацверджаны COVID-19, з’явіліся сімптомы пнеўманіі. Алена Краткова падкрэсліла, што ў аддзяленне рэанімацыі жанчыну перавялі не па цяжару стану (было аднаразовае павышэнне тэмпературы да 37,4 і невялікі кашаль), а з-за ускладненняў, якія могуць з’явіцца.
— Стан пацыенткі стабільны. У аўторак быў атрыманы адмоўны мазок. Знаходзіцца ў стацыянары яна будзе да моманту акрыяння.
Усе 17 чалавек яе кантактаў ўжо атрымалі другі адмоўны тэст, прыкмет хваробы ў іх няма.
Усяго ў вобласці пад наглядам знаходзіцца 491 чалавек, з іх у шпіталізаваны 56: у Гродзенскай інфекцыйнай бальніцы знаходзіцца 41 пацыент, а астатнія 15 — у інфекцыйных аддзяленнях раённых бальніц. З іх 25 чалавек — гэта кантакты першага ўзроўню, астатнія прыбылі з эпідэмічна небяспечных краін, маюць прыкметы ВРІ, але тэсты адмоўныя.
58-гадовая жыхарка Жыткавічаў з COVID-19 знаходзіцца ў стабільна цяжкім стане ў гомельскай рэанімацыі, піша n*.by. Дыягназ — двухбаковая пнеўманія.
Яе сітуацыя адрозніваецца тым, што ні жанчына, ні яе акружэнне не выязджалі за мяжу.
У жанчыны яшчэ тыдзень таму паднялася тэмпература, пачаўся сухі кашаль. У раённай паліклініцы ёй паставілі дыягназ «вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя» і выпісалі антыбіётыкі. Вынікаў гэта не давала, і ў суботу жанчына пайшла ў Жыткавіцкую паліклініку да тэрапеўта. Пасля кансультацыі выйшла з кабінета і страціла прытомнасць. Толькі тады ў яе дыягнаставалі двухбаковую пнеўманію.
Тады ж зрабілі тэст на каранавірус — і атрымалі станоўчы вынік. Як даведалася «Радыё С**бода», жанчына працуе на адным з прадпрыемстваў начальнікам аддзела кадраў. На прадпрыемстве ўжо тры дні праводзіцца санітарная апрацоўка, лекары правяраюць тэмпературу ў супрацоўнікаў.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…