Перанеслі час заняткаў. Што змянілася ва ўніверсітэтах Гродна з-за каранавіруса

У ГрДУ імя Янкі Купалы і ГрДМУ праводзяць прафілактыку па распаўсюджванні каранавіруса, паведамляе grodnonews.by.

Пакуль праводзяць у асноўным практычныя і лабараторныя заняткі. Лекцыйныя заняткі для патокаў звыш 50 чалавек праводзяць дыстанцыйна або пераносяць. Перанеслі і правядзенне спартыўных і культурна-масавых мерапрыемстваў.

У навучальных карпусах і інтэрнатах універсітэта абмежавалі наведванне. Там жа ўсталявалі дазатары з антысэптыкам. Для навучальных карпусоў закуплены рэцыркулятары паветра. Праводзіцца маніторынг здароўя студэнтаў. Студэнтаў і супрацоўнікаў праінфармавалі аб мерах прафілактыкі і распавялі, куды звяртацца ў выпадку нядужання.

C панядзелка зменяць час пачатку заняткаў ва універсітэце: да заняткаў студэнты будуць прыступаць ў 10.05. У ГрДМУ пачатак заняткаў таксама перанеслі - на 9.00. Гэта тлумачаць разгрузкай грамадскага транспарту, што важна ў прафілактыцы па сітуацыі з каранавірусам.

Яшчэ раней у ГрДМУ адмянілі заняткі на базе абласной інфекцыйнай бальніцы. У іншых клініках абласнога цэнтра, на якіх грунтуюцца кафедры, заняткі праводзяцца, але толькі ў навучальных пакоях. У палаты да пацыентаў студэнты не заходзяць. Заняткі скарочаныя па працягласці. Частка лекцый перанесена ў разрад самастойнай кантраляванай працы. Пераносіцца і правядзенне ва універсітэце дня адчыненых дзвярэй.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025