Сёння на пачатку таргоў у Мінску долар вырас адразу на 9 капеек (3,76%) да 2,5331,піша n*.by.

Еўра вырас на 7 капеек да 2,7572.

Беларускі рубель падае следам за расійскім і рэзкім зніжэннем цаны на нафту. У Маскве на біржы ўчора ўвечары долар узляцеў да 80 расійскіх рублёў, а еўра да 88 рублёў.

Паводле myfin.by у абменніках Гродна долар прадаецца ад 2,59 да 2,7 руб. Еўра — ад 2,79 да 2,87.

Абменнікі купляюць долары за 2,45−2,55, еўра за 2,65−2,77.


Чытайце таксама: Чаму расце долар і калі гэта скончыцца. Тлумачыць эксперт