У Гродне адмяняюць усе спартыўныя мерапрыемствы з удзелам дзяцей

У Гродзенскай вобласці адмяняюцца ўсе спартыўныя мерапрыемствы з удзелам дзяцей і падлеткаў з-за каранавіруса. Абмежаванне дзейнічае з 16 сакавіка па 6 красавіка 2020 года. Яно растространяется на міжнародныя, рэспубліканскія, абласныя, раённыя, гарадскія і іншыя спартыўна-масавыя мерапрыемствы з удзелам дзяцей і падлеткаў да 18 гадоў, паведамляюць ва Упраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

Таксама ў гэты перыяд адмяняюцца спартыўныя мерапрыемствы і вучэбна-трэніровачныя зборы з удзелам замежных спартсменаў у Гродзенскай вобласці і выезды спартсменаў і каманд з Гродзенскай вобласці для ўдзелу ў спартыўна-масавых мерапрыемствах за мяжой.

Абмежаванні з’яўляюцца прафілактычнымі і носяць часовы характар. Яны не датычацца спартыўна-масавых мерапрыемстваў сярод дарослага насельніцтва.

Абмежаванне адбываецца ў мэтах захавання рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і ў мэтах выканання Пратакола даручэнняў Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад 13 сакавiка 2020 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025