Кампанія «Яндэкс» прадставіла онлайн-карту распаўсюджвання каранавіруса 2019-nCoV. Карта створана на базе картаграфічнага сэрвісу «Яндэкса» і ў рэжыме рэальнага часу дае звесткі аб становішчы з захворваннямі, піша rbc.ru.

«У спісе і на карце актуальныя дадзеныя аб пацверджаных выпадках заражэння, выздараўлення і смерці», — гаворыцца ў апісанні карты. Пры яе складанні «Яндэкс» абапіраецца на дадзеныя Расспажыўнагляду і амерыканскага універсітэта Джона Хопкінса.

На самой карце можна выбраць любую краіну, пасля чаго з’явіцца акно з паказчыкамі тых, хто захварэў, вылечыўся і загінуў ад каранавіруса.

www.youtube.com/watch?v=xpugWj0O7zo&feature=youtu.be