У Беларусі адменяць забарону на ўпакоўку харчовай прадукцыі ў тару пакупніка. Пра гэта распавяла начальніца ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай МАРГ Іна Гаўрыльчык, піша belta.by.
«У хуткім часе будзе адменена норма аб тым, што забараняецца продаж харчовай прадукцыі ў тару пакупніка. Спажыўцу можна будзе выкарыстоўваць сваю тару, нейкую шматразовую ўпакоўку для набыцця тых ці іншых тавараў», — распавяла Іна Гаўрыльчык.
У МАРГ лічаць, што гэта дазволіць спажыўцу эканоміць на пакаванні.
Зараз, згодна з санітарна-эпідэміялагічнага патрабаванням, забаронены продаж харчовай прадукцыі ў брудную тару пакупніка і друкаваную макулатуру. Тым не менш, некаторыя гандлёвыя сеткі адмаўляюцца пакаваць тавар на вагу ў любую тару пакупніка, спасылаючыся на нормы закону або свае ўнутраныя правілы.