На пачатку таргоў у Мінску 12 сакавіка долар расце на тры капейкі (+0,0309, ці 1,47%) да 2,3450. Еўра сёння расце на 0,0226 (0,88%) да 2,6440, расійскі рубель апускаецца на 5 капеек да 3,1851 за 100 адзінак, піша n*.by.
У панядзелак на фоне гіганцкага падзення цэнаў на нафту і адпаведнага падзення расійскага рубля, долар у Мінску вырас на 11 капеек да 2,3518, а еўра на 15,5 капеек да 2,6750. Расійскі рубель упаў да 3,1628 беларускага за 100 адзінак.
У аўторак і сераду на фоне росту цэн на нафту долар знізіўся да 2,3141, а еўра да 2,6214.
Сёння цэны на нафту зноў пайшлі ўніз.