Tandem Evenings in Hrodna — гэта магчымасць паразмаўляць на розных мовах, падзяліцца сваімі ведамі і досведам, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць жыхароў замежных краін і людзей, якім цікава развівацца і знаёміцца з іншымі культурамі, піша edustudio.by.
Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna — некамерцыйныя. Фокус ідзе на абмене мовамі і культурай.
Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna — адкрытыя. Яны прызначаны для тых, хто добра размаўляе на нейкай мове, а таксама для тых, хто толькі пачынае яе вывучаць.
Як гэта працуе?
Наведвальнікі збіраюцца за рознымі «моўнымі сталамі» і размаўляюць на розныя цікавыя для вас тэмы. Ты слухаеш носьбітаў той альбо іншай мовы і тых, хто хоча лепш авалодаць ёй, уключаешся ў размову, калі лічыш патрэбным. Пры добрым валоданні мовай можна стаць мадэратарам моўнага стала.
Першая вясновая сустрэча адбудзецца 25 сакавіка. Пачатак у 18.30 па адрасе вул. Будзеннага 48а-63. Дадатковая iнфармацыя па тэлефонах +375 336 341 041 цi +375 292 920 181. Сачыце за анонсамі ў Фэйсбуку:
https://facebook.com/tandemeveningsinhrodna/
https://www.facebook.com/groups/540 293 086 589 015/
Вясновыя сустрэчы ў межах Tandem Evenings in Hrodna ладзяцца сумесна ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, Валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).