Венгерскі лаўкост Wizz Air блізкі да дамоўленасцей аб пачатку палётаў у Мінск з Будапешта. Магчымыя і рэйсы Будапешт-Гродна. Міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сійярта і кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве паміж краінамі на 2020 год, паведамляе АНТ.
— Было выдатна, калі «Белавія» пачала лётаць двойчы, а потым і тройчы на тыдзень. Цяпер гутарка ідзе пра пяць рэйсаў на тыдзень у Будапешт. Wizz Air, які кіруецца венграмі, вельмі блізкі да дамоўленасцей яшчэ аб двух рэйсах Будапешт-Мінск, або Гродна ці Віцебск. Разам гэта будзе ўжо сем рэйсаў, якія, вядома, вельмі зблізяць нашы краіны, — сказаў Петэр Сійярта.
Таксама краіны плануюць пастаўкі харчавання, абмен вопытам пры ўзвядзенні аб’ектаў ядзернай энергетыкі. Флагманскім жа праектам называюць пастаўку ў Венгрыю двухпавярховых цягнікоў беларускай вытворчасці. 11 — ужо курсуюць па венгерскіх дарогах. А ў бліжэйшай перспектыве да іх дадасца яшчэ 40.
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…