У ноч з 6 на 7 сакавіка каля крамы «Раніца» невядомыя зламалі слуп з паказальнікамі. Пра гэта распавяла Hrodna.life чытачка Юлія.

«Здаецца, адпачывальнікі ноччу ліхтар знеслі пад домам. Чула шум. Думала, машыны нарэшце сутыкнуліся. Але пад дрэвамі ляжыць нешта падобнае да слупа. Яны доўга крычалі, а пасля сутыкнення заціхлі», — распавяла Юлія.

На Маставой зламалі слуп з паказальнікаміСлуп стаяў каля інфармацыйна-турыстычнага стэнда. У выхадныя дні і ў начны час ля яго часта праязджаюць машыны, нягледзячы на ​​тое, што там пешаходная зона. Аўтамабілі пад’язджаюць да рэстарана «Магнолія», бараў «Мята» і «Гранат».


Чытайце таксама:

Таксісты і не толькі. Чаму па пешаходнай Маставой усё часцей ездзяць на аўто?