Комплекс будынкаў былога піўзавода ў цэнтры Гродна можа здабыць новага ўласніка ўжо ў канцы сакавіка. Ім стане замежная кампанія. Пра гэта распавёў падчас прэс-канферэнцыі ў Смаргоні 5 сакавіка старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, піша vgr.by.
Бліжэйшыя таргі па продажы завода прызначаныя на 26 сакавіка. Пачатковы кошт — за 1 млн 299 тыс. рублёў. Пакупніку па яго жаданні можа быць прадастаўлена растэрміноўка.
У канцы мінулага года ўлады паведамілі, што піўзаводам зацікавілася польская фірма «Royal Hotel». Там планавалі арганізаваць бровар і гатэль на 100 месцаў і правялі папярэднія перамовы з інвестарам. Гаворка ішла аб укладанні 13 мільёнаў долараў. Але на апошнія таргі ніхто не зарэгістраваўся.
Комплекс будынкаў піваварнага завода ў Гродне ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі як помнік архітэктуры другой паловы XIX стагоддзя. У 2010 годзе аб’ект быў набыты СТАА «Экопромэнерго». Аднак у сувязі з невыкананнем дагаворных абавязацельстваў і пагрозай разбурэння ён па рашэнні суда ў лютым 2017 года вернуты ў камунальную ўласнасць Гродзенскага гарвыканкама. У маі 2017 года дах будынка быў знішчаны моцным пажарам. Яго аднавілі. Пасля ацэнкі аб’ект прапануюць патэнцыйным інвестарам.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…