Комплекс будынкаў былога піўзавода ў цэнтры Гродна можа здабыць новага ўласніка ўжо ў канцы сакавіка. Ім стане замежная кампанія. Пра гэта распавёў падчас прэс-канферэнцыі ў Смаргоні 5 сакавіка старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, піша vgr.by.

Бліжэйшыя таргі па продажы завода прызначаныя на 26 сакавіка. Пачатковы кошт — за 1 млн 299 тыс. рублёў. Пакупніку па яго жаданні можа быць прадастаўлена растэрміноўка.

У канцы мінулага года ўлады паведамілі, што піўзаводам зацікавілася польская фірма «Royal Hotel». Там планавалі арганізаваць бровар і гатэль на 100 месцаў і правялі папярэднія перамовы з інвестарам. Гаворка ішла аб укладанні 13 мільёнаў долараў. Але на апошнія таргі ніхто не зарэгістраваўся.

Комплекс будынкаў піваварнага завода ў Гродне ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі як помнік архітэктуры другой паловы XIX стагоддзя. У 2010 годзе аб’ект быў набыты СТАА «Экопромэнерго». Аднак у сувязі з невыкананнем дагаворных абавязацельстваў і пагрозай разбурэння ён па рашэнні суда ў лютым 2017 года вернуты ў камунальную ўласнасць Гродзенскага гарвыканкама. У маі 2017 года дах будынка быў знішчаны моцным пажарам. Яго аднавілі. Пасля ацэнкі аб’ект прапануюць патэнцыйным інвестарам.

Для гродненского пивзавода нашли инвестора

Дворец-завод-дворец: блогер предлагает концепцию восстановления пивзавода в Гродно