Фота: uzv.by
Мільёны сталых людзей па ўсім свеце сутыкаюцца з дэменцыяй. Гэта вялізнае выпрабаванне як для самога чалавека, так і для яго блізкіх. «Універсітэт Залатога Веку» стварыў Школу Здаровага Даўгалецця для тых, хто хоча быць узброены сучаснымі ведамі пра тое, як можна папярэдзіць дэменцыю, своечасова заўважыць яе прыкметы, навучыцца эфектыўна дапамагаць тым, хто жыве з ёй.
Гэта бясплатны двухдзённы семінар для тых, хто хоча больш даведацца пра прафілактыку дэменцыі і асаблівасці дагляду за сваімі блізкімі, якія жывуць з дэменцыяй, пра тое, як спраўляцца са стрэсамі, якія выклікаюць розныя захворванні і ствараюць мноства праблем у нашым жыцці.
Запрашаюць да ўдзелу ў Школе студэнтаў «Універсітэту Залатога Веку» ды іншых жыхароў горада.
Заняткі ў межах Школы вядуць:
Кацярына Сяргеява, псіхолаг грамадскага дабрачыннага яўрэйскага аб’яднання «Хэсэд-Рахамім» (Мінск).
Павел Джулай, медыцынскі псіхолаг. Галоўны медыцынскі псіхолаг па Гродзенскай вобласці (2011−2019).
У час Школы вы даведаецеся:
Вы навучыцеся:
Гэта не толькі магчымасць атрымаць карысную інфармацыю, але і шанс выказацца, падзяліцца сваім досведам, знайсці падтрымку ад спецыялістаў і іншых удзельнікаў Школы!
Калі? 14 сакавіка з 10.00 да 16.00 (з перапынкамі, арганізатары таксама забяспечваюць абед для ўдзельнікаў Школы), а таксама 15 сакавіка з 10.00 да 14.00 (з перапынкам).
Дзе? вул. Будзёнага 48а — 86 (уваход ва ўнутраным дворыку будынка Генеральнага консульства Польшчы ў Гродна).
Пасля запаўнення анкеты-заяўкі з Вамі звяжуцца не пазней за 12 сакавіка.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375 33 634 10 41 ці па электроннай пошце edustudio.hrodna@gmail.com
Школа Здаровага Даўгалецця ладзіцца ў Гродна ў межах праекта «Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу», падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня" у межах праграмы «Месца сустрэчы: дыялог», якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемапаразуменне». Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…