МЗС: некаторыя краіны ўвялі абмежаванне на ўезд з-за каранавіруса

Міністэрства замежных спраў звяртае ўвагу беларускіх турыстаў на ўвядзенне некаторымі краінамі абмежаванняў у сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйных старонках МЗС у сацыяльных сетках, паведамляе БЕЛТА.

«Дадаткова звяртаем увагу, што ў мэтах папярэджання завозу і распаўсюджвання COVID-19 некаторыя дзяржавы (альбо іх асобныя рэгіёны) увялі пэўныя абмежавальныя меры, звязаныя з уездам на іх тэрыторыю замежных грамадзян», — адзначылі ў ведамстве.

Па стане на 6 сакавіка абмежаванні рознай ступені, у прыватнасці, уведзены ў Аўстраліі, Бахрэйне, В’етнаме, Грузіі, Ізраілі, Індыі, Інданэзіі, Ярданіі, Іраку, Кувейце, Кыргызстане, Маўрыкіі, Малайзіі, Мальдывах, Манголіі, М’янме, Новай Зеландыі, Палау, Папуа — Новай Гвінеі, Рэспубліцы Карэя, Саудаўскай Аравіі, КНДР, Сінгапуры, ЗША, Туркменістане, Турцыі, Філіпінах, Японіі.

«Звяртаем увагу, што меры для кожнай канкрэтнай краіны розныя. Таму грамадзянам, якія плануюць паездкі ў названыя дзяржавы, у мэтах атрымання падрабязнай інфармацыі аб характары і тэрмінах абмежаванняў, неабходна звяртацца ў адпаведныя дыпламатычныя прадстаўніцтвы або консульскія ўстановы вышэйзгаданых краін», — дадалі ў міністэрстве.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $ 8 млн

У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…

10 красавіка 2025

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Новыя рэйсы ў Польшчу запусцілі са Слоніма

Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025

У Гродне выдаткуюць $ 8000 на іміджавы ролік аб працы ЖКГ

ЖКГ Гродна хоча зняць відэаролік аб развіцці і сучаснай структуры працы сваіх прадпрыемстваў. Ён будзе…

9 красавіка 2025