Праз тыдзень – 14 і 15 сакавіка – у Гродне два дні запар пройдуць канцэрты цікавых беларускіх выканаўцаў. У суботу ўпершыню ў Гродне выступіць гурт, які запачаткаваў Аляксандр Кулінковіч як акустычны праект Neuro Dubel, у нядзелю гродзенцы пачуюць фэнтэзі-рок ад “Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra”.

14-га сакавіка ў Гродне ўпершыню выступіць праект лідара культавага рок-гурта Neuro Dubel Аляксандра Кулінковіча. У канцэрце прымуць удзел музыкі, з якімі выступаў Аляксандр, на вакале будзе Юрый Навумаў.

У Гродне выступіць акустычны праект Neuro Dubel і фэнтэзі-рок Кацярыны Ваданосавай

У праграме вялікага канцэрту прэзентацыя альбома “Нездаровы лад жыцця” (на якім у тым ліку ёсць 2 песні, якія выконвае Кулінковіч), а таксама найлепшыя хіты Neuro Dubel.

Група «Веласіпедыстаў» створана ў 2016 годзе як акустычны праект гурта «Neuro Dubel». Асноўны націск робіцца на песні ліхіх 90-ых гадоў, якія прыхільнікі Neuro Dubel не чулі даўно ці ўвогуле ніколі, і ўжо дакладна не ў жывым варыянце.

У Гродне выступіць акустычны праект Neuro Dubel і фэнтэзі-рок Кацярыны Ваданосавай

15-га сакавіка ў Гродна абудзецца вялікая прэзентацыя новага альбому “Стрэчанне” адной з самых містычных айчынных вакалістак Кацярыны Ваданосавай. Рыхтуецца адмысловая праграма, дзе таксама прагучаць і найлепшыя творы з папярэдніх гадоў.

“Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra” – калектыў з адметным інструментальным складам, які ў сваёй творчасці абапіраецца як на “залаты век” рок-н-рола, арт- ды прагрэсіў-рок, так і на здабыткі народнай музычнай культуры ды еўрапейскай музыкі эпохі сярэднявечча, рэнесанса ды барока. На гэтым субстраце вырастае музыка, якую некаторыя акрэсліваюць як “менестрэль-рок”, альбо “фэнтэзі-рок”.