Зяленскі прыедзе ў Гродна падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве з Гродзенскай вобласцю

Пагадненне аб супрацоўніцтве Гродзенскай, Львоўскай і Херсонскай абласцей плануецца падпісаць на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў Гродне, паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. На мерапрыемстве сустрэнуцца прэзідэнты Беларусі і Украіны.

«Мерапрыемства надасць імпульс развіццю супрацоўніцтва паміж краінамі. У Гродзенскай вобласці, вядома, ёсць свае інтарэсы. Украіна сёння — трэці знешні партнёр вобласці па гандлёвым абароце, які ў мінулым годзе дасягнуў $ 370 млн», — цытуе Уладзіміра Краўцова belta.by.

Ён падкрэсліў, што цяпер у Гродзенскай вобласці ёсць пагадненні аб супрацоўніцтве з 8 рэгіёнамі Украіны. На форуме, як плануецца, пагадненні таксама падпішуць са Львоўскай і Херсонскай абласцямі. Прапрацоўваюцца канкрэтныя сумесныя праекты, варыянты супрацоўніцтва ў розных сферах.

«Чакаем нямала гасцей самага высокага ўзроўню. Для рэгіёну гэта вялікі гонар. Рыхтуемся сур’ёзна, прыводзім у парадак горад, дарогі, вырашаем пытанні, якія тычацца гасцініц», — адзначыў Уладзімір Краўцоў. Падчас форуму пройдуць выстава вытворцаў дзвюх краін і вялікі рамесная кірмаш.

III Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны адбудзецца ў Гродне восенню.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024