Не першы год эколагі спрабуюць змагацца з краніраваннем — абразаннем дрэў, пасля якога застаецца толькі ствол. Такая абрэзка акурат праходзіць у Гродне — некалькі фотаздымкаў даслаў у рэдакцыю чытач.

Актывісты ў канцы лютага паказалі афіцыйныя адказы па гэтым пытанні з Акадэміі навук і Міністэрства ЖКГ. Што з іх вынікае?

Інстытут эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выказваўся з гэтай нагоды ў 2018 годзе. Тады пытанні абрэзкі дрэваў прызналі актуальнымі і злабадзённымі. Навукоўцы кажуць, што дрэвы выконваюць шмат функцый: ад стварэння цені да паглынання хімічных таксікантаў. Але няправільны доглях зніжае эфектыўнасць гэтых функцый.

Дрэвы хварэюць і могуць загінуць

У якасці догляду могуць прымяняцца розныя віды абрэзкі - у залежнасці ад пароды, узросту ці стану дрэва. Але за апошнія 10 гадоў намецілася негатыўная тэндэнцыя: догляд за дрэвамі звялі да татальнай абрэзкі крон. Застаецца толькі ніжняя частка галін — гэта называецца топінгам. Тапінгаванне праводзіцца без уліку пароды і ўзросту дрэва, часта ўзімку, на фоне нізкіх тэмператур і без апрацоўкі ран. Гэта можа быць прычынай захворвання і гібелі дрэва.

«Лічым, што радыкальная абрэзка крон дрэваў і тым больш насаджэнняў немэтазгодная і недапушчальная за выключэннем магчымых аварыйных сітуацый, звязаных са станам дрэва або меркаванняў бяспекі (пры аргументаваным абгрунтаванні). Такое абразанне можа мець толькі адну мэту — асваенне сродкаў, выдаткаваных на ўтрыманьне зялёных насаджэнняў», — пішуць навукоўцы.

Ці з’явіцца закон аб доглядзе за дрэвамі?

Актывісты прапанавалі стварыць заканадаўчую базу, якая будзе рэгламентаваць догляд за зялёнымі насаджэннямі ў населеных пунктах. Адказ Міністэрства ЖКГ дало ў жніўні 2019 года.

У адказе пералічылі існуючыя нарматыўныя акты, у адпаведнасці з якімі вядзецца догляд. Яны не ў поўнай меры адлюстроўваюць усе асаблівасці цыкла работ па догляду за зялёнымі тэрыторыямі, у прыватнасці, не вызначаюць парадак работ і выбар неабходных формаў догляду за дрэвамі. Тым не менш, у Акадэміі навук лічаць, што дапаўненні і змены не патрабуюцца.

У адказе кажуць, што пачаў распрацоўвацца праект пастановы Міністэрства ЖКГ «Аб зацвярджэнні правілаў утрымання зялёных тэрыторый». Зараз ён праходзіць працэдуры ўзгаднення. З яго з’яўленнем будзе вырашана пытанне абрэзкі.

«Варта адзначыць, што ў пункце 40 праекта Правілаў утрымліваецца норма, якая забараняе правядзенне работ па краніраванню (топінгу) дрэў, калі пры абразанні цалкам выдаляюцца крона і верхняя частка ствала дрэва», — пішуць у ЖКГ.


Чытайце таксама:

Как деревья могли бы спасти нас от жары, но их не хватает

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life