У Беларусі будуць праводзіць абследаванні і лабараторную дыягностыку ўсіх грамадзян, якія прыбылі пасля 20 лютага з Кітая, Ірана, Італіі і Паўднёвай Карэі, або прыбудуць адтуль. Міністэрства аховы здароўя прыняла такое рашэнне з прычыны пагаршэння эпідэмічнай сытуацыі ў гэтых краінах. Разам з тым ўзмацнілі кантроль на мяжы пры ў'здзе ў Беларусь.
«У сувязі з тым, што колькасць беларускіх і замежных грамадзян, якіх неабходна абследаваць і шпіталізаваць павялічваецца, было прынята рашэнне задзейнічаць планы Міністэрства аховы здароўя па размяшчэнні грамадзян з сімптомамі рэспіраторных захворванняў не толькі ў карпусах Мінскай інфекцыйнай бальніцы, але і ў тэрапеўтычным корпусе Мінскай клінічнай бальніцы № 6, а таксама ў некаторых абласных установах аховы здароўя», — адзначаюць на сайце міністэрства.
На мяжы ўзмацнілі кантроль за тымі, хто ў'язджае ў краіну. Так, як паведаміў карэспандэнт hrodna.life 1 сакавіка, у пункце пропуску «Прывалка» ўсіх пасажыраў маршруткі правяралі цеплавізарамі. Асобная супрацоўніца з маскай цікавілася, як яны сябе адчуваюць і адкуль едуць, ці не наведвалі Кітай або Італію, патлумачыўшы, што праверка звязаная з каранавірусам. Пасажыраў цягніка «Вільнюс-Мінск» у той жа дзень проста запытвалі, адкуль тыя едуць.
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…