У сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса на межах Беларусі ўзмоцнены санітарна-каранцінны кантроль, паведамілі ў праграме Навіны «24 часа» на СТВ. Медыкі старанна правяраюць грамадзян, якія прыбываюць з краін з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй — у першую чаргу, з Італіі, Кітая, Ірана і Паўднёвай Карэі.

У большай ступені праверка тычыцца кіроўцаў міжнародных рэйсаў і пасажыраў турыстычных аўтобусаў. Ім мераюць тэмпературу, пытаюцца пра самаадчуванне і бяруць адмысловыя аналізы. Кожны, што заязджае з патэнцыйна небяспечнай краіны, запаўняе анкету. Гэта неабходна, каб медыкі маглі ў далейшым адсачыць перамяшчэнні грамадзяніна.

— За апошнюю змену на пунктах пропуску «Брузгі» і «Бераставіца» у нас было 47 асоб, якія прыбылі з Італіі. Гэта дальнабойнікі і іншыя грамадзяне, турысты. Усе яны былі здаровыя. Усе прынятыя меры мы ажыццяўляем у сваім штатным рэжыме, і, вядома ж, гэтых мер дастаткова, ніякай панікі ў нас няма, — паведамляе Анжэла Варабей, намеснік галоўнага ўрача Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.


На беларускай мяжы правяраюць на каронавірус турыстаў з Італіі