Ольшанка
З рэканструкцыяй Паповічскага маста пачнуць узводзіць новы мікрараён «Вясенні». Гэта каля 30 гектараў зямлі, абмежаваных вуліцамі Каліноўскага з поўначы і Вясновай з поўдня і захаду. Усходняя мяжа будзе прымыкаць да праспекта Будаўнікоў, падаўжэнне якога таксама ўключана ў план забудовы, паведамляе grodnonews.by.
Генплан Гродна да 2030 года прадугледжвае падаўжэнне на 800 метраў праспекта Будаўнікоў у бок Паповічскага маста з будаўніцтвам там кальцавой развязкі. Аднак перш трэба завяршыць рэканструкцыю былога чыгуначнага моста праз Нёман пад аўтамабільны з працягам вуліцы Паўднёвай і выхадам на М6.
Затым пачнуць рэканструкцыю Румлёўскага і Паповічскага мастоў. Тады ж і пачнуць узводзіць новы мікрараён. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Дзяшко падчас правядзення прамой лініі з жыхарамі вобласці.
За тры гадзіны паступіла больш за 30 зваротаў з Гродна і вобласці. Большая частка з іх тычылася работы жыллёва-камунальных службаў. На другім месцы — пытанні аб сітуацыі на Гродзеншчыне па каранавірусу. Тлумачэнні далі і па пытаннях будаўніцтва і рамонту жылфонду, удасканаленні гарадской інфраструктуры.
Як будуць азеляняць Гродна па экалагічнай стратэгіі генплана горада
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…