Навіны

Кіроўца BMW, якi ўехаў у Фарны касцёл, месяц таму атрымаў правы і 2 тыдні таму купіў машыну

Ноччу 28 лютага BMW 6-series уляцеў у ганак Фарнага касцёла. За рулём быў 23-гадовы хлопец, які ў студзені атрымаў вадзіцельскія дакументы. Як паведамляюць чытачы autogrodno.by, BMW хлопец купіў тыдні два таму.

У ДАІ Гродна ўдакладнілі падрабязнасці аварыі:

«Каля гадзіны ночы 23-гадовы хлопец ехаў па вуліцы Стэфана Баторыя ў напрамку вуліцы Карла Маркса. Кіроўца „БМВ“ няправільна выбраў хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем, заехаў на тратуар і здзейсніў наезд на дэкаратыўны фасадны паручань Сабора святога Францішка Ксаверыя. У выніку здарэння хлопец быў дастаўлены ў бальніцу, дзе пасля аказання медыцынскай дапамогі быў адпушчаны дадому».

Паводле інфармацыі чытачоў autogrodno.by, малады чалавек зламаў руку. Падушка бяспекі адпрацавала добра, наступствы маглі быць горш.

Дарэчы, ганак Фарнага касцёла ўжо не ў першы раз прымае аўтамабілі. У 2016 годзе кіроўца Ford не ўпісаўся ў паварот і лёг на бок у гэтым жа месцы. Тады за ім гналіся супрацоўнікі ДАІ. У 2018 годзе з паваротам не змог справіцца кіроўца VW Jetta — ён крыху не даехаў да ганка Фарнага.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025