На беларускай мяжы бяруць аналіз на каронавірус у людзей, якія прыбываюць з краін, дзе зафіксаваны заражэнні. Пра гэта распавялі чытачы Hrodna.life, якія ехалі 27 лютага на маршрутцы Вільнюс-Гродна.
— Перад праверкай пашпартоў ў «Прывалцы» зайшла лекарка, якая спытала, хто едзе з аэрапорта. З аэрапорта ехала некалькі чалавек. Адзін мужчына сказаў, што едзе з Італіі. Яго папрасілі прайсці кантроль першым, каб правесці медыцынскі агляд, — распавядаюць чытачы.
Мужчыне памералі тэмпературу і ўзялі кроў на аналіз. Таксама ў яго ўзялі кантакты і адрас, каб паведаміць вынікі. На хуткасць праходжання мяжы гэта не паўплывала. Пасажыры маршруткі не панікавалі.