Навіны

Канцэрт гурта «Воплі Відаплясава» ў Гродне адмянілі

Канцэрт павінен быў прайсці 21 лютага, потым яго перанеслі на 10 сакавіка. Як распавялі Hrodna.life ў Гродзенскай абласной філармоніі, цяпер канцэрт наогул адмянілі з-за нізкай продажы квіткоў.

Прадалі да 50-ці квіткоў, чаго не хопіць для аплаты прывозу замежных музыкаў. Квіток каштаваў ад 20 да 40 рублёў. У філармоніі тлумачаць нізкую цікавасць празмернай колькасцю падобных мерапрыемстваў у горадзе. Кажуць, што ў планах шмат іншых мерапрыемстваў, якія можна наведаць. Напрыклад, шоў «Саксофон любви» ці прыезд «Дзяржаўнага Акадэмічнага Ансамбля песні і танца».

Воплі Відоплясова — легенда ўкраінскай рок-сцэны. Сваю папулярнасць група здабыла яшчэ ў перыяд савецкага саюза. Дзякуючы ВВ, шырокія масы даведаліся аб украінскай рок-музыцы. Першапачаткова лідэрам калектыву — Алегам Скрыпкай — выкарыстоўваўся суржык ў тэкстах песень. З гадамі ўкраінскі мова стала неад’емнай часткай групы. Першыя трэкі былі напоўнены моладзевым сарказмам, але павольна ён быў заменены фальклорам і лірыкай. Так, на свет з’явіўся першы хіт Вопляў «Танцi», які перакладзены на беларускую мову. Яго заўсёды на выступах у Беларусі выконваюць на роднай мове.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025