У суботу, 7 сакавіка, у Гродне адкрыецца ГЦ «Kazzarma Mall» па адрасе вул. Шчорса, 11а. У праграме — выступленне духавога аркестра, раздача кветак, бясплатная ўпакоўка падарункаў, розыгрышы сертыфікатаў і мноства прыемных падарункаў. Святочная праграма адкрыцця пачнецца ў 12:00.
У праграме мерапрыемства таксама інтэрактыўная праграма з наведвальнікамі і розыгрыш падарункаў. Для дзяцей — забаўляльная праграма з аніматарамі, аквагрым, роставыя лялькі і прыемныя сюрпрызы. У гонар адкрыцця ў ГЦ бясплатна упакуют набытыя тут падарункі. А перад 8-м сакавіка арганізатары пацешаць жанчын кветкамі.
Kazzarma Mall — гандлёвы цэнтр, пабудаваны на месцы былой ваеннай казармы на Шчорса, плошчай больш за 3 580 кв.м. і які складаецца з харчовай крамы і двухпавярховага шматфункцыянальнага будынка.
Галоўная мэта — забяспечыць камфортныя ўмовы пражывання жыхарам новага раёна, які знаходзіцца практычна ў цэнтры Гродна. Дзякуючы выгаднаму месцазнаходжанню, вялікай колькасці шматкватэрных дамоў, развітай транспартнай інфраструктуры і адсутнасці крамаў Kazzarma Mall становіцца прывабным для будучых арандатараў.
Сярод арандатараў прадстаўлены: «Белмаркет», «Буслік», «Go-Go Пицца», «Остров чистоты», «Воздушная история», «Розовая пантера», «Непоседа», «Зоосфера», «Подстригульки», салон аксесуараў Device, X-mobile, індывідуальны пашыў адзення Like і многія іншыя. У дзень адкрыцця кожны з іх парадуе зніжкамі, бонуснымі картамі, а таксама розыгрышам сертыфікатаў.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…