На Дзевятоўцы таксама пабудуюць таўнхаусы: участак выставілі на аўкцыён

У Гродне з’явіцца яшчэ адзін раён з таўнхаусамі - малапавярховай блокавай забудовай з гаражамі. Гарадскія ўлады вылучылі для гэтага ўчастак на Дзевятоўцы ў межах вуліц Малышчанская-Белыя Росы-Старамалышчанская-Букетная. Аўкцыён на права праектавання і будаўніцтва адбудзецца 24 сакавіка.

На Дзевятоўцы плануюць пабудаваць аднакватэрныя жылыя дамы не больш як на два паверхі вышынёй да 7 м, з падваламі. Зямельны надзел плошчай 0,37 га прапануюць арендавать на 10 гадоў.

Пачатковы кошт ўчастка — 2,4 тысячы рублёў. Па ўмовах аўкцыёну, забудоўшчыку прыйдзецца пазбавіцца ад зялёных насаджэнняў, якія трапляюць пад пляма забудовы. Памер стратаў на адабранне зямельнага ўчастка і знос размешчанай на ім нерухомасці ацанілі ў 5 тысяч рублёў, яшчэ 10,3 тысячы трэба будзе выдаткаваць на падрыхтоўку дакументацыі для правядзення аўкцыёну.

Участак на Дзевятоўцы
На нядаўнім аўкцыёне права арэнды адразу двух участкаў пад таўнхаусы на вуліцы Садакова (мікрараён Альшанка) выкупілі амаль за 1 мільён рублёў. Іх агульная плошча складае 3,2 гектара, тэрмін арэнды — 50 гадоў.

Аўкцыён пройдзе 24 сакавіка 2020 года 12.00 у будынку гарвыканкама па адрасе: г. Гродна, пл. Леніна, 2/1. Заяўкі на ўдзел прымаюць да 18 сакавіка.

Квартал блокавай забудовы ў Кракаве. Фота Надзеі Вішнеўскай

Даведка

Блакаваная забудова — тып малапавярховай жылой забудовы, пры якой размешчаныя ў шэраг аднатыпныя жылыя дамы блакуюцца адзін з адным бакавымі сценамі. Кожны з такіх дамоў мае асобны ўваход, невялікі кветнік і гараж.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025