У Гродне з’явіцца яшчэ адзін раён з таўнхаусамі - малапавярховай блокавай забудовай з гаражамі. Гарадскія ўлады вылучылі для гэтага ўчастак на Дзевятоўцы ў межах вуліц Малышчанская-Белыя Росы-Старамалышчанская-Букетная. Аўкцыён на права праектавання і будаўніцтва адбудзецца 24 сакавіка.
На Дзевятоўцы плануюць пабудаваць аднакватэрныя жылыя дамы не больш як на два паверхі вышынёй да 7 м, з падваламі. Зямельны надзел плошчай 0,37 га прапануюць арендавать на 10 гадоў.
Пачатковы кошт ўчастка — 2,4 тысячы рублёў. Па ўмовах аўкцыёну, забудоўшчыку прыйдзецца пазбавіцца ад зялёных насаджэнняў, якія трапляюць пад пляма забудовы. Памер стратаў на адабранне зямельнага ўчастка і знос размешчанай на ім нерухомасці ацанілі ў 5 тысяч рублёў, яшчэ 10,3 тысячы трэба будзе выдаткаваць на падрыхтоўку дакументацыі для правядзення аўкцыёну.
Аўкцыён пройдзе 24 сакавіка 2020 года 12.00 у будынку гарвыканкама па адрасе: г. Гродна, пл. Леніна, 2/1. Заяўкі на ўдзел прымаюць да 18 сакавіка.
Даведка
Блакаваная забудова — тып малапавярховай жылой забудовы, пры якой размешчаныя ў шэраг аднатыпныя жылыя дамы блакуюцца адзін з адным бакавымі сценамі. Кожны з такіх дамоў мае асобны ўваход, невялікі кветнік і гараж.