Сёння, 26 лютага, каля 10 гадзін раніцы на трасе «Полацк-Глыбокае — мяжа Літоўскай Рэспублікі» ў раёне вёскі Вялікая Страча сутыкнуліся два Citroen. Дзяўчына, кіроўца аднаго з аўто, загінула на месцы.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 24-гадовая жыхарка Віцебскай вобласці на Citroen Xsara Picasso не справілася з кіраваннем на скругленні дарогі, выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з Citroen С5 пад кіраваннем 48-гадовага жыхара Астраўца.
Дзяўчына-кіроўца загінула на месцы здарэння. Як паведамілі ў МУС, кіроўца Citroen С5 не пацярпеў, пасажырка дастаўлена ў бальніцу.
На месца аварыі выехалі супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група і медработнікі.
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…