Дадзеныя перапісу насельніцтва паказалі тэндэнцыі міграцыі насельніцтва ўнутры краіны. Мінск і абласныя цэнтры па-ранейшаму «ўцягваюць» у сябе насельніцтва з глыбінкі. Пры гэтым лідар у хуткасці прыросту насельніцтва — не Мінск. На першым месцы — Гродна з прыростам у 23,5%. Брэст на другім — яго насельніцтва вырасла за два дзесяцігоддзі на 22,7%.
Насельніцтва сталіцы, паводле высноваў Даследчага цэнтра ІПМ, які прааналізаваў дэмаграфічныя дадзеныя за апошнія 20 гадоў, павялічылася за гэты час на 20%. «Прыбаўка» ў астатніх абласных цэнтрах нашмат меншая: Гомель — 10,2%, Віцебск — 8,4%, Магілёў - 7,9%. Журналісты b-g.by запыталіся ў экспертаў, якія могуць быць прычыны такой з’явы.
Яраслаў Раманчук, выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра «Стратэгія», лічыць, што гэта частка агульнай тэндэнцыі ўрбанізацыі ўсёй краіны, але ў Брэсце і Гродне яна мае свае асаблівасці.
Такія працэсы ўласцівыя ўсім абласцям. Мінск таксама сцягвае чалавечыя рэсурсы, як пыласос. Аднак Брэст і Гродна — гэта гарады, дзе людзі не толькі зарабляюць зарплату, але і манетызуюць свой прымежны статус. «Зарабілі - і што рабіць? Значыць, трэба будавацца, трэба выязджаць з вёскі ці невялікага горада ў цэнтр. Таму будаўніцтва ў Брэсце і ў Гродне ідзе, людзі інвестуюць у нерухомасць, лічачы, што гэта і ёсць вяршыня кар’еры, верх жыццёвага поспеху». Што тычыцца лідара па прыросце — Гродна, то там разгорнутыя вельмі вялікія праграмы будоўлі.
Гэтая тэндэнцыя, адзначае эксперт, працягваецца даўно і не азначае нічога добрага для глыбінкі. «Калі паглядзець на дэмаграфію, то колькасць людзей, якія застаюцца ў сельскай мясцовасці, становіцца ўсё меншай. Насельніцтва сур’ёзна старэе. Асабліва кідаецца ў вочы сярэдні ўзрост жанчын. Ён каля 50 гадоў у Гродзенскай вобласці, у Віцебскай. Я думаю, у Брэсцкай ненашмат менш. Гэта курс на выміранне беларускай вёскі, і калі не перагледзець умовы пражывання ў сельскай мясцовасці - перш за ўсё за кошт прадастаўлення прыватнай уласнасці на зямлю — то такія працэсы будуць працягвацца, і праз 25 гадоў мы дакладна страцім з 2,1 — за 2,2 млн сельскага насельніцтва яшчэ тысяч 600».
Эканаміст Леў Марголін лічыць, што асноўную прычыну хуткасці прыросту нельга назваць адразу. «Ёсць дзве крыніцы прыросту насельніцтва: натуральны — павелічэнне нараджальнасці і зніжэнне смяротнасці - і міграцыя. Калі гаворка ідзе аб натуральным прыросце, то, напэўна, проста ўзровень жыцця ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях вышэйшы, чым на ўсходзе Беларусі. Калі ж гаворка аб міграцыі, то гэта можа быць звязана з суседнімі краінамі. Гэтыя пытанні трэба было б вывучыць больш дэталёва».
А вось калі ўзровень жыцця ў заходніх гарадах вышэйшы, тады тыя людзі, якія не могуць сабе дазволіць з’ездзіць на працу вахтавым метадам, будуць імкнуцца перамяшчацца туды, дзе лепш, лічыць эканаміст.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…