Праграма накіравана на павышэнне ўдзелу моладзі Гродна ў жыцці грамадства праз развіццё неабходных для гэтага грамадзянскіх і прафесійных кампетэнцый, распрацоўку і рэалізацыю ўласных ініцыятываў, паляпшэнне інфармаванасці, а таксама прыцягненне ўвагі грамадскасці да патэнцыялу моладзі і яе патрэбаў.
Прэзентацыя HrodnaYouthHub адбудзецца 4 сакавіка.
Ключавымі мерапрыемствамі праграмы стануць Цяпліца моладзевых ініцыятываў, моўныя інтэграцыйныя сустрэчы HrodnaTandem Evenings, Курс па развіцці прадпрымальніцкіх ініцыятыў «YOUthCAN», інклюзіўная школа «Антыбар'ер», Летняя Школа журналістыкі і медыяпісьменнасці, HrodnaIdeaLab (адкрытая гарадская майстэрня па генераванні і распрацоўцы ідэй моладзевых праектаў), фестываль YOUthCan, конкурс падтрымкі моладзевых ініцыятываў.
Падчас сустрэчы будзе прадстаўлена канцэпцыя праграмы, абмеркаваны магчымыя варыянты ўдзелу ў яе рэалізацыі іншых гарадзенскіх арганізацый і ініцыятыў.
Сустрэча пачнецца ў 18:00 па адрасе вул. Будзёнага, 48 а., аўд. 86.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375 (33) 634 10 41 альбо па электроннай пошце edustudio.hrodna@gmail.com
Ахвотным узяць удзел у сустрэчы неабходна запоўніць кароткую апытанку па спасылцы.
Сачыць за навінамі праграмы можна ў групе ў FB.
Праграма рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых „Студыя карысных кампетэнцый“, ГА» Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).