Мінская майстэрня праектаў «ILEDA» выклаў у інтэрнэце інтэр'ер будучага кафэ-пякарні ў старадаўнім падвале на Савецкай. Туды нядаўна прабілі дадатковы ўваход, які выклікаў крытыку некаторых гродзенцаў.
Падвал знаходзіцца на рагу вуліцы Савецкай пад крамай «Ратушны». Праект для будучага кафэ распрацавала тая ж фірма, якая распрацоўвала дызайн для рэстарана «Бакст». У гэтых двух устаноў адны ўладальнікі - сям’я Гуліевых.
У старадаўнім склепе дызайнеры вырашылі максімальна захаваць архітэктурную эстэтыку памяшкання.
Вось што яны напісалі на сваёй старонцы:
«Этот проект — особенно интересен для нас и всех, кто следит за нашей работой! Выполняем мы его в историческом здании города Гродно. В этом помещении всегда был просто подвал, со всем вытекающим… А сейчас там приводиться в порядок пространство, которое было заброшено не то что годами — веками! Датировано помещение ХVI веком.
Мы сделали проект кафе-пекарни, где можно будет купить вкусную выпечку, посидеть и выпить чашку горячего чая или кофе. Основной запрос от хозяев кафе-пекарни был такой: чтобы стало „вкусно“, светло, хотелось находиться, оставаться, кушать и возвращаться
⠀
Своды исторического здания мы постарались сохранить. Их вычистят, покроют специальным раствором. Такая архитектура — уже интересно и красиво, нам остаётся лишь подчеркнуть и интерпретировать».
Дарэчы, ужо можна ўбачыць як будзе выглядаць уваход у будучае кафэ з вуліцы Савецкай.
Зараз у склепе праходзяць унутраныя работы. Адкрыццё кафэ-пякарні запланавана на сакавік.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…