25−26 красавіка сотні экскурсій пройдуць па ўсёй краіне і за яе межамі - адбудзецца 11 Фэст экскурсаводаў. Арганізатары запрашаюць далучыцца да фэсту і правесці сваю экскурсію.

Экскурсіі ў межах Фэста экскурсаводаў могуць праводзіць экскурсаводы, выкладчыкі, краязнаўцы, даследчыкі, усе зацікаўленыя гісторыяй, культурай і прыродай роднага краю.

Экскурсійнымі аб’ектамі Фэста могуць быць гістарычныя мясціны, храмы, прадпрыемствы, помнікі прыроды, музеі, бібліятэкі — усё, што вы любіце, ведаеце, у папулярызацыі і захаванні чаго вы зацікаўлены. Экскурсіі адбываюцца бескаштоўна ў межах святкавання Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў (18 красавіка).

Мы можаце пазнаёміцца з Палажэннем Фэста і даслаць заяўкi на ўдзел, запоўніўшы гугл-форму. Па дадатковых пытаннях пішыце на электронную пошту: festguides@gmail.com. Каардынатар на Гродне — Міхаіл Нарынкевіч (+ 375 (29) 717−38−36).

Арганізатары: Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), ДУ «Нацыянальнае агенцтва па турызму», грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры», РГА «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў».


Старыя стаміліся, а маладыя не заўважылі. Чаму «самы еўрапейскі горад Беларусі» пашкадаваў экскурсіі для фэста?