Авіякампанія «Белавія» працягвае палёты ў Італію, вярнуць квіткі можна толькі ў адпаведнасці з правіламі тарыфу, па якім яны купляліся. Так у авіякампаніі пракаментавалі звароты, якія тычацца выканання рэйсаў з Беларусі ў Італію, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт авіяперавозчыка.
«Па сітуацыі на 24 лютага ніякіх забаронаў на выкананне палётаў у гарады Італіі няма. Мы выконваем палёты па маршрутах Мінск — Мілан — Мінск і Мінск — Рым — Мінск, як і ўсе авіякампаніі свету, у штатным рэжыме», — адзначылі ў «Белавія».
Таму зварот квіткоў магчымы толькі ў адпаведнасці з правіламі тарыфу, па якім яны набываліся, звярнулі ўвагу ў авіякампаніі.
Як паведамлялася, на поўначы Італіі ў шэрагу гарадоў з-за каронавіруса уведзены карантын. Усяго ў закрытых зонах пражываюць больш за 50 тыс. чалавек. У Італіі ад каронавіруса памерлі чатыры чалавекі, колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння дасягнула 203.
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…