Рэстабар «Rozmarin» адкрыўся ў верасні 2019 і да гэтага часу працаваў у тэставым рэжыме. За пяць месяцаў тут адкарэктавалі меню, знайшлі сваю аўдыторыю і набілі руку ў абслугоўванні. Цяпер рэстабар гатовы да афіцыйнага адкрыцця, якое пройдзе ў выглядзе незвычайнай вячэры.
Уладальнікі пазіцыянуюць установу як тэрыторыю добрай ежы і прыемнай атмасферы. Таму шумнае адкрыццё з шарыкамі і раздачай ежы не раскрыла б фармату рэстабара. Так што 28 лютага ў 19.30 тут пройдзе гастравячэра.
Брэнд-шэф Ігар Півавараў распрацаваў адмысловы сэт страў, які можна будзе паспрабаваць толькі ў дзень адкрыцця. Ігар Півавараў - шэф-кухар з Мінска, які шмат гадоў займаецца кухарскай справай і валодае сваёй кулінарнай школай. Здзіўляць будуць смакамі, тэкстурамі, якія цяпер у трэндзе ў рэстараннай сферы. Абяцаюць, што на талерцы будзе цэлая гастранамічная карціна.
У вячэру ўваходзіць халодная закуска, салата, гарачае і дэсерт. Склад страў не раскрываюць, каб для гасцей гэта стала сюрпрызам. Кажуць толькі, што закуска будзе рыбнай. У ёй будуць спалучацца крэм і мус, а пікантным дадаткам да яе стане чарамша. У салаце з морапрадуктаў разыначкай будзе камчацкі краб. На гарачае пададуць прэміяльную выразку ялавічыны з міксам з сумесяў і з паняццем абпаленай лука і моху. Зразумела, ядомага. У дэсерце адным з кампанентаў будзе мангавае марозіва.
На ўваходзе гасцей будзе сустракаць аперытыў. Да кожнай стравы падбяруць віно. Пад дэсерт пройдзе дэгустацыя фірменных гарбат. Напоямі займаецца бар-менеджар установы Павел Леваневіч, які мае вялікі досвед працы ў мінскай рэстараннай сферы.
Вячэра будзе суправаджацца прыемнай атмасферай. Яе будзе ствараць жывая музыка і крэатыўны вядучы, які раскажа пра канцэпцыю ўстановы, пра шэф-кухара. Пры падачы страў будзе каментаваць, што гэта за страва, якая ў яе канцэпцыя, якія інгрэдыенты, якія існуюць сакрэты прыгатавання стравы.
На адкрыцці таксама разыграюць у латарэі сертыфікат на вячэру ў «Rozmarin» і прэміяльнае віно. А ў завяршэнні вечара гасцям уручаць невялікі камплімент ад рэстабара.
— Наведвальнікі атрымаюць задавальненне ад вечара з добрай ежай, прыемнай кампаніяй, добрай атмасферай. Разам з тым, дзякуючы гэтаму вечару мы хочам пашырыць і гастранамічны кругагляд нашых гасцей, — кажа Наталля Варабей, уладальнік і кіраўнік рэстабара.
Кошт вечара — 60 рублёў за чалавека. Колькасць месцаў абмежаваная. Забраніраваць месца можна па тэлефоне +375 33 325−09−16.
— Я б назвала атмасферу нашай установы «еўрапейскай дэмакратыяй». Гэта свабода і натуральнасць ва ўсім: і ў дызайне, і ў кухні. У нас з Еўропай асацыюецца нейкі такт фармату. Нейкая лёгкасць, свабода выбару, але з пэўным выхаваннем. Трымаць узровень якаснай свабоды — гэта вельмі важна, — кажа Наталля.
Яна распавядае, што больш за ўсё карэкціровак было ў меню. Напрыклад, у рэстабары ўводзілі такія навінкі для Гродна, як карпача з марскога грабеньчыка і сыр бурата. Гэта прэміяльныя нятанныя прадукты, якія засталіся незапатрабаванымі.
— Мы разумелі, што гэта стравы на спробу. Гродзенцы — малайцы. Яны спрабуюць. Яны адкрываюць для сябе новыя смакі. Але перавагу пры сталым наведванні рэстарана яны аддаюць знаёмым смачным стравам, якія прывучаны есці з дзяцінства. Гэта ўсяго толькі менталітэтныя смакавыя перавагі. Госць у рэстаране гатовы заплаціць грошы, але за тое, што ён любіць, што еў неаднаразова, ад чаго атрымлівае гастранамічнае задавальненне, — распавядае кіраўнік установы.
Да таго ж, кажа Наталля, гродзенцы хутчэй мясаеды. Таму ў меню рэстабара 80% - гэта мяса. У тым ліку імпартная мармуровая ялавічына, стэйк на грылі з мясцовай ялавічнай выразкі. За ялавічнай выразкай загадчык вытворчасці кожны тыдзень асабіста ездзіць на рынак. Купляюць невялікія партыі пад плынь гасцей. Выкарыстоўваюцца толькі астуджаныя прадукты, без замарозкі.
За пяць месяцаў у «Rozmarin» з’явілася вялікая колькасць пастаянных гасцей — 40% ад гасцявога патоку. Гэта добры паказчык. З пункту гледжання рэстараннай эканомікі, 40% пастаянных гасцей акурат і забяспечваюць жыццё рэстарана. Яшчэ гэта паказчык стандарту ў рэстаране. Бо пастаянны госць вяртаецца ў тую ж атмасферу, на той жа смак, той жа сэрвіс.
— На старце мы разумелі, якога госця хацелі б у сябе бачыць. І нам пашанцавала — тое меню, той фармат установы, дызайн і сэрвіс прыцягнулі менавіта тых гасцей, на якіх мы рабілі стаўку. 80% нашых гасцей — гэта людзі ад 35 да 50 гадоў. Гэта людзі, якія «адбыліся», са сваімі поглядамі. Яны выразна разумеюць, які яны хочуць атрымліваць сэрвіс, якую любяць кухню, у якую ўстанову хочуць пайсці.
У турыстычны сезон на выхадных 50% установы — гэта пасадка турыстаў. Таму ў рэстабары чакаюць пачатку сезона. Прыходзяць ва ўстанову індывідуальныя турысты, якія прыязджаюць самастойна сем’ямі, з сябрамі і самі плануюць адпачынак.
Наталля ўспамінае фразу, пачутую ад турыстаў, якія развітваліся з адміністратарам. Яны сказалі,
што ў «Rozmarin» былі як дома.
— Гэта вельмі важна. Калі чалавек прыязджае ў краіну, ён хоча атрымаць нейкія эмоцыі ад архітэктуры, побыту. Але часам яму трэба задаволіць свае звычайныя чалавечыя патрэбы: прыйсці на гадзіну-другую смачна паесці, не эксперыментаваць, таму што эксперыменты падчас падарожжа — лішні груз. І дзякуючы нашай канцэпцыі можна на дзве гадзіны вярнуцца ў атмасферу дома.
У «Rozmarin» гатовыя супрацоўнічаць з турфірмамі, прадастаўляць бізнес-ланч, раннія сняданкі для турыстычных груп па спецыяльным меню і перадзамове.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…