У міжнародны Дзень роднай мовы 21 лютага ў Гродзенскім аблвыканкаме прайшла беларускамоўная дыктоўка. На яе прыйшло ў два разы больш супрацоўнікаў, чым заявілася загадзя.  Да акцыі далучыліся як чыноўнікі, так і супрацоўнікі розных устаноў горада.

Тэкст дыктоўкі быў прысвечаны 75-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Яго чытала настаўніца беларускай мовы і літаратуры гродзенскай гімназіі №10 Ірына Мялешка.

Старшыня галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Руслан Абрамчык пасля дыктоўкі адзнычыў, што беларусы не павінны забываць родную мову:

https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=511223506199966&id=100019369635044