Аб захаванні папуляцыі гэтых жывёл у рэспубліцы і рэгуляванні іх колькасьці гаварылі спецыялісты розных ведамстваў і структур на нарадзе, якая адбыўлая 20 лютага, у СВК «Азёры Гродзенскага раёна», паведамляе rgazeta.by.
— Наша краіна можа ганарыцца тым, што яна — адна з нямногіх, якая стаяла ля вытокаў захавання і прымнажэння колькасці зуброў, — падкрэсліў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Худык.
Ён адзначыў, што важны не толькі колькасны складнік, але і праца над чысцінёй пароды, падтрыманне здароўя папуляцыі. Да таго ж цяпер у трох найбуйнейшых трымальнікаў зуброў, а гэта СВК «Азёры Гродзенскага раёна», нацыянальны парк «Белавежская пушча» і ДЛГУ «Асіповіцкі доследны лясгас» колькасць гэтых жывёл значна перавышае аптымальную на адведзеную тэрыторыю.
У прыватнасці, азёрская мікрапапуляцыя, якая налічвае каля 400 асобін, дастаўляе нязручнасці не толькі роднаму, але і найбліжэйшым сельгаскааператывам: жывёлы з’ядаюць, вытоптваюць палі з пасевамі. Адны спецыялісты прытрымліваюцца пазіцыі рассялення мікрапапуляцыі, іншыя — зніжэння патрабаванняў да выбракоўванню і здабычы жывёл.
Па словах Андрэя Худыка, толькі прымаючы да ўвагі меркаванні ўсіх зацікаўленых бакоў, можна прыйсці да дакладнага рашэння. Аднак гэта няхуткі працэс, які патрабуе дэталёвага падыходу, у тым ліку вывучэння замежнага вопыту, у прыватнасці, амерыканскага па працы з бізонам, расійскага — па каўказскім зубру.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…