Злучыць два рэгіёны прамым авіярэйсам прапанаваў украінскі бок. Такая ідэя з’явілася падчас візіту дэлегацыі з Гродзенскай вобласці на чале са старшынёй Гродзенскага гарвыканкама Мечыславам Гоем ў Херсон, паведамляе telegram-канал «Гродно Плюс».
Паездка праходзіць у рамках падрыхтоўкі да форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які пройдзе восенню ў Гродне. Плануецца, што да гэтага часу ў Гродна прыедзе дырэктар аэрапорта «Херсон» Віталь Кучарук, каб абмеркаваць дэталі прапановы. Так гродзенцы змогуць хутчэй дабірацца да чарнаморскага ўзбярэжжа, а ўкраінцы — у беларускія санаторыі.